ДАВЕДАЧНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Адрас: 222161, г. Жодзіна, вул. 40 год Кастрычніка, 7

E-mail: zhodik@zhodino.gov.by
(для дзелавой перапіскі)

Прыёмная - «гарачая лінія»:
+375 (1775) 4-87-33

Факс: +375 (1775) 4-80-55

Рэгістрацыя дзелавой перапіскі:
+375 (1775) 4-89-83

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»:
142

Старшыня гарвыканкама

 Заблоцкі Дзмітрый Васільевіч

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта (далей – гарвыканкам), кіраўніцтва
і каардынацыю дзейнасці намеснікаў старшыні і кіраўніка справамі гарвыканкама, арганізуе ўзаемадзеянне гарвыканкама
з гарадскім Саветам дэпутатаў, Мінскім абласным выканаўчым камітэтам (далей – аблвыканкам), эканамічным судом Мінскай вобласці, Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі іншых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, гарадскімі органамі: пракуратурай, Жодзінскім міжраённым аддзелам кіравання Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па г. Мінску
і Мінскай вобласці, судом.

Прадстаўляе гарвыканкам ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі і грамадзянамі.

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці горада Жодзіна.

Прызначае прадстаўнікоў дзяржавы у органах кіравання гаспадарчых таварыстваў, акцыі (долі ў статутным фондзе) якіх знаходзяцца ў камунальнай уласнасці горада.

Кіруе грамадзянскай абаронай на тэрыторыі горада, ажыццяўляе кантроль за арганізацыяй планавання і забеспячэннем выканання мерапрыемстваў па тэрытарыяльнай абароне.

Каардынуе на тэрыторыі горада працу па ахове грамадскага парадку і правоў грамадзян.

Курыруе пытанні дзяржаўнай бяспекі, дзяржаўнай кадравай палітыкі, бюджэту, фінансаў, падаткаў, асноўныя напрамкі развіцця галін народнагаспадарчага комплексу, эканомікі горада.

Каардынуе дзейнасць Савета кіраўнікоў арганізацый горада пры гарвыканкаме.

Апошняя змена 22.12.20