Першы намеснік старшыні гарвыканкама
Сушко Наталля Міхайлаўна
Забяспечвае каардынацыю і кантроль за інвестыцыйнай дзейнасцю ў частцы замацаваных сфер дзейнасці і курыруемых арганізацый.
Адказвае за правядзенне мадэрнізацыі арганізацый сацыяльнай сферы, забеспячэнне своечасовай і поўнай выплаты заработнай платы работнікам курыруемых арганізацый па кірунку дзейнасці.
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва і каардынацыю дзейнасці гарвыканкама ў сацыяльна-культурнай сферы, каардынуе і курыруе вядзенне ідэалагічнай працы ў арганізацыях горада, курыруе пытанні друку, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой, гуманітарнай дзейнасці, ажыццяўляе узаемадзеянне з гарадскім Саветам дэпутатаў.
Арганізуе ўзаемадзеянне з Мінскім абласным кіраваннем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы
і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
З'яўляецца старшынёй камісіі па справах непаўналетніх, іншых камісій (саветаў) у адпаведнасці з лакальнымі актамі гарвыканкама.
Намеснік старшыні гарвыканкама, які курыруе галіну эканомікі
Рубанцаў Аляксандр Міхайлавіч
Забяспечвае каардынацыю і кантроль за інвестыцыйнай дзейнасцю ў горадзе Жодзіна.
Адказвае за забеспячэнне выканання найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця горада Жодзіна, выканання гарадскога бюджэту, забеспячэнне своечасовай і поўнай выплаты заработнай платы работнікам арганізацый горада,
за правядзенне мадэрнізацыі арганізацый прамысловасці, гандлю, грамадскага харчавання.
Каардынуе працу па ўкараненні і выкананні нарматываў сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў у горадзе Жодзіна.
Курыруе пытанні:
- антыманапольнай палітыкі;
- ўкаранення і падтрымання сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва горада ў сферы транспарту, гандлю і бытавога абслугоўвання;
- знешнеэканамічнай дзейнасці;
- збору, перапрацоўкі лому і адходаў чорных і каляровых металаў;
- заработнай платы;
- ліцэнзавання на права ажыццяўлення рознічнага гандлю алкагольнымі і (або) тытунёвымі вырабамі;
- развіцця прамысловасці;
- развіцця гандлю і грамадскага харчавання, аказання паслуг насельніцтву і бытавога абслугоўвання;
- рэкламы;
- прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай палітыкі;
- стандартызацыі і метралогіі;
- статыстыкі і аналізу;
- страхавання;
- транспарту па кірунку дзейнасці;
- цэнаўтварэння, эканомікі, бюджэтна-падатковай і грашова-крэдытнай палітыкі, маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці горада);
- энергазберажэння, эканоміі матэрыяльна-тэхнічных і сыравінных рэсурсаў.
Намеснік старшыні гарвыканкама, які курыруе галіну жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва
Бабіцкі Валерый Валянцінавіч
Забяспечвае каардынацыю і кантроль за інвестыцыйнай дзейнасцю ў частцы замацаваных сфер дзейнасці і курыруемых арганізацый.
Адказвае за правядзенне мадэрнізацыі арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва, транспарту і сувязі, забеспячэнне своечасовай і поўнай выплаты заработнай платы работнікам курыруемых арганізацый па кірунку дзейнасці.
Курыруе пытанні:
- архітэктуры;
- добраўпарадкавання і зялёнага будаўніцтва;
- кааперыравання сродкаў бюджэту, арганізацый на рашэнне пытанняў будаўніцтва ў горадзе, будаўнічага і дарожнага комплексу, сувязі і інфарматызацыі, транспарту і камунікацый, жыллёвай
і камунальнай гаспадаркі, зямельных адносін, аховы навакольнага асяроддзя, надзвычайных сітуацый;
- ільготнага крэдытавання і субсідзіравання грамадзян, стварэння кааператываў, таварыстваў уласнікаў, пастаноўкі грамадзян на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў і размеркавання жылой плошчы;
- развіцця і эксплуатацыі жыллёва-камунальнай, водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, энергетычнай і газавай гаспадаркі;
- развіцця кааператыўнай дзейнасці ў сферы жыллёва-камунальнай, водаправодна-каналізацыйнай, дарожнай гаспадаркі, добраўпарадкавання, газіфікацыі, сувязі;
- рэканструкцыі сацыяльна-бытавых аб'ектаў;
- будаўніцтва і рамонту жылых дамоў, санітарнага і экалагічнага стану тэрыторыі горада, дарожнага будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог.
- Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці па пытаннях збору, перапрацоўкі і ўтылізацыі другаснай сыравіны, акрамя лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
Кіраўнік спраў гарвыканкама
Вергель Вольга Вітальеўна
Забяспечвае рэалізацыю патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2006 г. № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата».
Адказвае за забеспячэнне своечасовай і поўнай выплаты заработнай платы работнікам курыруемых арганізацый па кірунку дзейнасці.
Курыруе гаспадарчы блок пытанняў дзейнасці гарвыканкама, узгаднення дагавораў і іншых дакументаў, звязаных з набыццём тавараў (работ, паслуг) для гаспадарчых і іншых патрэб гарвыканкама, дагавораў арэнды, пытанні арганізацыі падрыхтоўкі пасяджэнняў гарвыканкама, прыёму грамадзян, разгляду зваротаў грамадзян
і юрыдычных асоб, архіўнай справы, кантролю за выкананнем распарадчых дакументаў вышэйстаячых органаў дзяржаўнага кіравання, рашэнняў гарвыканкама і распараджэнняў старшыні гарвыканкама.